Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 19:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо выйшаўшы з Рэфідыма і дайшоўшы аж да пустыні Сінай, расклаліся яны лагерам у тым жа месцы, дзе і паставіў Ізраэль палаткі насупраць гары.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I вырушылі яны з Рэфідыму, і прыйшлі ў пустыню Сынай, і сталі табарам у пустыні; і стаў табарам там Ізраіль насупраць гары.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І рушылі яны з Рэфідыма, і прыйшлі ў пустыню Сінайскую, і сталі там табарам у пустыні: і стаў там Ізраіль табарам насупраць гары.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 19:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця.


І прыйшоў Амалек, і змагаўся з Ізраэлем у Рэфідыме.


І прыйшоў Етра, цесць Майсееў, і сыны яго, і жонка яго да Майсея ў пустыню, дзе стаяў ён лагерам каля гары Божай;


А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.


Адказаў яму Ён: «Я буду з табой; будзеш мець гэты знак, што Я паслаў цябе: калі выведзеш народ з Егіпта, будзеш служыць Богу на гэтай гары».


І ў першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Егіпта прамовіў Госпад да Майсея ў пустыні Сінай у палатцы сустрэчы, кажучы:


а выйшаўшы з Рэфідыма, яны расклаліся лагерам у пустыні Сінай.


Калі ж мінула сорак гадоў, з’явіўся яму ў пустыні пад гарою Сінай анёл Госпадаў у полымі агню ў кусце.


Ён той, што быў пры агульным сходзе ў пустыні з анёлам, які прамаўляў да яго на гары Сінай, і з бацькамі нашымі, які атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх нам.


Гэта як алегорыя сказана, абазначае гэта два запаветы: адзін – на гары Сінай, што на няволю родзіць, гэта Агар.