І калі яна пакрыла паверхню пустыні, тады паказалася нешта дробнае і зярністае, накшталт шэрані на зямлі.
ВЫХАД 16:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назваў дом Ізраэля хлеб той «манна», бо была яна белая, як зерне каляндры, а смак мела падобны да мядовага. Біблія (пераклад А.Бокуна) I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І назваў дом Ізраілеў хлеб той: манна. Яна была, як каляндравае насеньне, белая, а смакам як ляпёшка зь мёдам. |
І калі яна пакрыла паверхню пустыні, тады паказалася нешта дробнае і зярністае, накшталт шэрані на зямлі.
Калі ўбачылі гэта сыны Ізраэля, пыталіся адзін аднаго: «Мангу?» Бо не ведалі, што гэта было. І сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які даў вам Госпад для спажывання.
І сказаў Майсей: «Гэта слова, якое сказаў Госпад: “Напоўніце гамор і захавайце яго для наступных вашых пакаленняў, каб ведалі яны хлеб, якім карміў Я вас у пустыні, калі ішлі вы з зямлі Егіпецкай”».
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
і карміў цябе маннай у пустыні, чаго не ведалі бацькі твае, і пасля таго, як упакорыў і выпрабаваў цябе, урэшце пашкадаваў цябе,
Ён упакорыў цябе нястачай і даў табе есці манну, якой не ведаў ані ты, ані бацькі твае, каб паказаць табе, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Госпада.