Крыху паспіш, крыху падрэмлеш, крыху складзеш рукі, каб паспаць,
Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,
Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
Лянота агортвае моцным сном, і душа нядбайная галадае.
Не любі сон, каб беднасць не апанавала цябе; адкрый вочы свае — і наясіся хлеба.
бо п’яніца і гуляка збяднеюць, а дрымотны апранецца ў лахманы.
Ідзі да мурашкі, гультай, і паглядзі на рухі яе і вучыся мудрасці.
Дакуль, гультай, будзеш спаць? Калі падымешся са сну свайго?
Неразумны складае рукі свае і з’ядае сваё цела.