ВЫСЛОЎІ 26:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гультай здаецца сабе мудрэйшым за сем чалавек, што выказваюць меркаванні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гультай мудрэйшы ў вачах сваіх за сямёх, што адказваюць з разуменьнем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна. |
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Імкніся да мудрасці, сыне мой, парадуй сэрца маё, каб мог адказаць таму, хто мне ўпікае.
Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,