Як плашч здымаць у халодны дзень, як выліваць воцат у соду — так спяваць песні сумнаму сэрцу.
ВЫСЛОЎІ 25:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гнілы зуб і хісткая нага — гэта той, хто ў дзень бяды спадзяецца на ненадзейнага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе. |
Як плашч здымаць у халодны дзень, як выліваць воцат у соду — так спяваць песні сумнаму сэрцу.
Егіпет бо надарма і напуста будзе падаваць успамогу; таму называю яго Рагаб — бяздзейсны.
Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.