А патоп трываў на зямлі сорак дзён, і памножыліся воды, і паднялі арку высока над зямлёю.
БЫЦЦЁ 7:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Надзвычайна разліліся яны і пакрылі ўсё на паверхні зямлі; а арка плавала па водах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вада мацнела і вельмі множылася на зямлі, і каўчэг плаваў па паверхні водаў. |
А патоп трываў на зямлі сорак дзён, і памножыліся воды, і паднялі арку высока над зямлёю.
І падняліся воды высока над зямлёю, так што пакрылі ўсе высокія горы пад усім небам.
Уратуй мяне з багны, каб я не заграз, уратуй, калі ласка, ад тых, што ненавідзяць мяне, і ад водных глыбіняў.
І нахлынулі воды і пакрылі калясніцы і коннікаў усяго войска фараона, якое, гонячыся, увайшло ў мора; так што ні адзін з іх не застаўся жывым.