І сказаў ён Язэпу, сыну свайму: «Вось, я паміраю, але Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
БЫЦЦЁ 50:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Фараон сказаў яму: «Ідзі і пахавай бацьку свайго, як прысягнуў яму». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў фараон: «Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў фараон: ідзі і пахавай бацьку твайго, як ён загадаў табе. |
І сказаў ён Язэпу, сыну свайму: «Вось, я паміраю, але Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
што бацька узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю; у магіле маёй, якую я выкапаў сабе ў зямлі Ханаан, пахавай мяне”. Дык я вось цяпер пайду, пахаваю бацьку свайго і вярнуся».
І калі Язэп выправіўся, пайшлі з ім усе паслугачы фараона, старцы дому яго, і ўсе старэйшыя гадамі зямлі Егіпецкай,