БЫЦЦЁ 42:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі адзін з іх адкрыў мех свой, каб пакарміць асла ў заездзе, убачыў грошы наверсе ў мяху, Біблія (пераклад А.Бокуна) I разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адкрыў адзін зь іх мех свой, каб даць корму аслу свайму на начлезе, і ўбачыў срэбра сваё ў мяшку, |
Па гэтай размове, калі высыпалі яны збожжа, кожны знайшоў наверсе меха капшук з грашамі. І ўсе разам надта спалохаліся.
Там, напалоханыя, яны казалі адзін аднаму: «Дзеля грошай, якія раней прынеслі мы ў мяхах сваіх, увялі нас, каб напасці раптам на нас, і зрабіць нас гвалтоўна нявольнікамі, і аслоў нашых забраць».
ды, падышоўшы, абвязаў раны яго, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы на сваю жывёліну, завёз у заезд, і даглядаў яго.
І нарадзіла Сына Свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала Яго ў яслі, бо не было для іх месца ў заездзе.