Але ён прасіў іх моцна, і яны павярнулі да яго. І калі павярнулі ў дом яго, ён справіў гасціну і напёк праснакоў, і яны пад’елі.
БЫЦЦЁ 26:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён зрабіў ім банкет, і яны елі і пілі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён зрабіў для іх гасьціну, і яны елі і пілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён зладзіў ім гасьціну, і яны елі і пілі. |
Але ён прасіў іх моцна, і яны павярнулі да яго. І калі павярнулі ў дом яго, ён справіў гасціну і напёк праснакоў, і яны пад’елі.
І дзіця вырасла, і было аднятае ад грудзей. І Абрагам справіў вялікі баль у той дзень, у які Ізаак быў адняты ад грудзей.
І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.
А потым забіў на гары жывёлін на ахвяру і запрасіў сваіх братоў, каб паелі хлеба. А калі паелі, ляглі спаць на гары.
Дык Етра, цесць Майсея, склаў Богу цэласпаленні і ахвяры, а Аарон і ўсе старэйшыны Ізраэля прыйшлі, каб есці хлеб з ім у прысутнасці Бога.