БЫЦЦЁ 26:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў выкапаў студні, якія капалі ў дні бацькі яго, Абрагама, і якія па смерці яго засыпалі філістынцы. І даў ён ім тыя ж назвы, якімі раней назваў бацька. Біблія (пераклад А.Бокуна) I вярнуўся Ісаак, і адкапаў студні вады, якія былі выкапаныя ў дні Абрагама, бацькі ягонага, і якія засыпалі Філістынцы пасьля сьмерці Абрагама, і назваў іх тымі самымі назвамі, якімі назваў іх бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў выкапаў Ісаак калодзежы вады, якія выкапаны былі ў дні Абрагама, бацькі ягонага, і якія завалілі Філістымляне пасьля сьмерці Абрагама: і назваў іх тымі самымі назовамі, якімі назваў іх бацька ягоны. |
А ён адказаў: «Сем ягнят атрымаеш з рукі маёй, каб былі мне сведчаннем, што я выкапаў гэтую студню».
Пабудаваў таксама вежы ў пустыні, ды выкапаў многа вадаёмаў, таму што меў многа жывёлы як у Сэфэлі, так і на раўніне; меў ён таксама земляробаў, і вінаградараў у гарах і на ўраджайных палях; быў бо ён чалавек, адданы земляробству.
Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
“Ды будзе ў той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — сатру імёны ідалаў з зямлі і не будуць болей памятаць іх; і выганю з зямлі лжэпрарокаў і дух нячысты.
Нэба, Баал-Мэон, змяніўшы іх назвы, а таксама Сабаму, даючы назвы гарадам, якія адбудавалі.