БЫЦЦЁ 15:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі сонца хілілася на захад, моцны сон ахапіў Абрама, і вось, страх вялікі і цёмны апанаваў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі сонца заходзіла, моцны сон ахапіў Абрама. І вось, жах і цемра вялікая ахапілі яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як заходзіла сонца, моцны сон апанаваў Абрама; і вось, апанаваў яго жах і змрок вялікі. |
Дык наслаў Госпад Бог сон на чалавека. Калі ён заснуў, выняў адну з яго рабрын, і запоўніў целам замест яе.
І калі прыйшоў ён да нейкага месца і захацеў там заначаваць, бо ўжо сонца зайшло, падняў ён [адзін] з камянёў, што ляжалі, і, падклаўшы сабе пад галаву, заснуў на гэтым месцы.
Праз сон і ў бачанні начным, калі агортвае сон людзей і калі дрэмлюць яны на ложку,
А адзін юнак, на імя Яўтых, сядзеў на акне, і забыўся глыбокім сном, бо Паўла доўга гаварыў, і, змораны сном, зваліўся з трэцяга паверха ўніз, і паднялі яго мёртвага.
І ўзяў Давід дзіду і чару з вадою, якая была каля галавы Саўла, і яны пайшлі, і ніхто іх не бачыў, і ніхто не ведаў, і ніхто не прачнуўся, але ўсе спалі, бо сон ад Госпада сышоў на іх.