Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
БЫЦЦЁ 12:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і што, калі ўбачаць цябе егіпцяне, скажуць: “Гэта жонка яго”. І заб’юць мяне, а цябе пакінуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, яны заб’юць мяне, а цябе пакінуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і калі Егіпцяне ўбачаць цябе, дык скажуць: гэта жонка яго; і заб'юць мяне, а цябе пакінуць жывою; |
Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.
Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле.
І сказаў Давід у сэрцы сваім: «Аднойчы, у нейкі дзень, траплю я ў рукі Саўла; ці не лепш мне ўцячы і ўратавацца ў зямлі філістынцаў, каб адчаяўся Саўл і перастаў ва ўсіх межах Ізраэля цікаваць на мяне. Так я ўхілюся ад рук яго».