АДКРЫЦЦЁ 9:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады былі развязаны чатыры анёлы, якія былі прыгатаваны на гадзіну, дзень, месяц і год, каб выгубіць трэцюю частку людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) І былі разьвязаныя чатыры анёлы, якія былі падрыхтаваныя на гадзіну, і дзень, і месяц, і год, каб забіць трэцюю частку людзей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вызвалены былі чатыры анёлы, падрыхтаваныя на дзень, і гадзіну, і месяц і год, каб умярцьвіць траціну людзей. |
І затрубіў трэці анёл. І зляцела з неба велізарная зорка, якая палымнела, як паходня, і ўпала яна на трэцюю частку рэк і крыніц водных.
І першы анёл затрубіў. І стаўся град і агонь, змяшаны з крывёй, і былі кінуты на зямлю. І трэцяя частка зямлі згарэла, і трэцяя частка дрэў спалымнела, і ўся трава зялёная згарэла.
І другі анёл затрубіў. І тады быццам велізарная гара, што палымнее агнём, кінута была ў мора. І трэцяя частка мора сталася крывёй,
і трэцяя частка марскіх істот, што мелі душы, вымерла, і трэцяя частка караблёў загінула.
І мела хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і джалы, і ў сваіх хвастах мела ўладу шкодзіць людзям на працягу пяці месяцаў.
Ад гэтых трох бедстваў: агню, дыму і серкі, якія шугалі з іх храпаў, – загінула трэцяя частка ўсіх людзей.
І нельга было ёй забіваць людзей, але толькі мучыць іх на працягу пяці месяцаў. І мучэнне іх – як боль ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.