Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АДКРЫЦЦЁ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ўбачыў магутнага анёла, што абвяшчаў гучным голасам: «Хто дастойны разгарнуць кнігу і зняць яе пячаткі?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўбачыў я дужага анёла, які абвяшчаў голасам вялікім: «Хто годны разгарнуць кнігу і зьняць пячаткі яе?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўбачыў я анёла магутнага, Які абвяшчаў гучным голасам: хто варты разгарнуць гэтую кнігу і зьняць пячаткі зь яе?

Глядзіце раздзел



АДКРЫЦЦЁ 5:2
8 Крыжаваныя спасылкі  

Мясістыя члены яго звязаны паміж сабою; сціснутыя, яны не здрыгануцца.


Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.


Пасля ўбачыў я іншага магутнага анёла, апранутага ў воблака, які сыходзіў з неба, і над галавой у яго вясёлка, і твар яго – быццам сонца, і ногі яго – як слупы вогненныя,


Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: «З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.


І ўбачыў я ў правай руцэ Таго, Які сядзіць на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.


І адзін са старэйшынаў сказаў мне: «Не плач, вось Леў з пакалення Юды, корань Давідаў перамог, каб разгарнуць кнігу і сем яе пячатак».