АДКРЫЦЦЁ 21:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мур яго быў збудаваны з яспісу, а сам горад быў з чыстага золата, чыстага, як шкло. Біблія (пераклад А.Бокуна) І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мур ягоны складзены зь ясьпісу, а горад быў чыстае золата, падобны чыстаму шклу. |
і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагімі камянямі: падмурак першы – яспісам, другі – сапфірам, трэці – халцэдонам, чацвёрты – смарагдам,
І дванаццаць брам – дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.
І перад пасадам ззяла нібы шкляное мора, падобнае на крышталь. І на сярэдзіне пасада і навокал пасада – чатыры жывёліны, поўныя вачэй спераду і ззаду.