Мы будзем сячы дрэвы на Лібане, колькі табе трэба, і даставім іх морам на плытах у Ёпэ, а тваёй справай будзе даставіць іх у Ерузалім».
ІСУСА 9:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень паставіў іх Егошуа, каб яны секлі дровы і насілі ваду для грамады і для ахвярніка ГОСПАДА аж да цяперашняга часу на месцы, якое [Госпад] выбярэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вырашыў таго ж дня Ісус, каб яны секлі дровы і чэрпалі ваду ўсяму супольству і для ахвярніка Гасподняга; трывае гэта аж да сёньня, у мясьціне, якую выбраў. |
Мы будзем сячы дрэвы на Лібане, колькі табе трэба, і даставім іх морам на плытах у Ёпэ, а тваёй справай будзе даставіць іх у Ерузалім».
І вылучы частку Госпаду ад тых, што ваявалі і былі на вайне, — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак,
А з паловы сыноў Ізраэля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта левітам, якія служаць пры скініі Госпада».
адну пяцідзесятую частку з людзей і жывёлы — і аддаў яе левітам, што служаць пры скініі Госпада, як загадаў Госпад.
ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.
але на тое, якое выбера Госпад у адным з пакаленняў тваіх, занясі цэласпальныя ахвяры і там зрабі ўсё, што я табе загадваю.
але на месца, якое Госпад, Бог ваш, выбера з усіх пакаленняў вашых, каб там памясціць імя Сваё і на ім жыць, прыходзьце,
Дык Ешуа зрабіў, як сказаў, і вызваліў іх ад рукі сыноў Ізраэля, каб не былі пазабіваныя.