ІСУСА 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі яно па родах сваіх ішло, быў паказаны род Зары; паставіўшы таксама і яго па сем’ях, ён знайшоў сям’ю Забдыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў падыходзіць родам Юды, і жэрабям быў паказаны род Зэраха. І загадаў падыходзіць роду Зэраха сем’ямі, і жэрабем паказана была сям’я Заўдыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) потым загадаў падыходзіць плямёнам Юдавым, і ўказана племя Зары; загадаў падыходзіць племю Зараваму пасямейна, і ўказана сям'я Заўдыева; |
Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.
Такім чынам, устаў Ешуа рана, і расставіў Ізраэль па пакаленнях яго, і паказана было пакаленне Юды.
Раздзяліўшы яго сям’ю па асобных членах, ён знайшоў Ахана, сына Хармі, сына Забдыя, сына Зары, з пакалення Юды.