ІСАІ 59:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выседжваюць яйкі змеяў ды ткуць павуцінне; хто з’есць іх яйкі, памрэ, а з разбітага [яйка] праб’ецца васіліск. Біблія (пераклад А.Бокуна) Выседжваюць яйкі гадзючыя і ткуць павуціньне; хто зьесьць яйкі іхнія, памірае, а з разьбітага [яйка] вылазіць гадзіна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) выседжваюць зьмяіныя яйкі і ткуць павуціну: хто паесьць яек іх, - памрэ, а калі раздушыць, - выпаўзе яхідна. |
«Не цешся ты, уся Філістэя, што зламанае жазло карніка твайго, бо з зародка змяі выйдзе васіліск, і семя яго — лятучы дракон.
Там гняздуецца змяя і кладзе яйкі, акопвае іх наўкола і выседжвае ў засені іх; туды злятаюцца каршуны адзін да аднаго.
Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.
А калі ўгледзеў многіх фарысеяў і садукеяў, што прыходзілі да хросту яго, сказаў ім: «Род змяіны, хто паказаў вам, што пазбегнеце будучага гневу?