ІСАІ 46:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пазгіналіся і пападалі разам, не маглі вытрымаць цяжару, і самі пойдуць у палон. Біблія (пераклад А.Бокуна) Разам яны пазгіналіся і паваліліся, не змаглі вытрымаць цяжару, і душы іхнія пайшлі ў палон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паваліліся, упалі разам; не маглі абараніць тых, што несьлі, і самі пайшлі ў палон. |
Прысуд на жывёлу Нагэбу. Праз зямлю гора і прыгнёту, ільвіцы і рыкаючага льва, гадзіны ды лятучага дракона — нясуць на плячах жывёлін багацці свае ды на хрыбтах вярблюдаў скарбы свае да народа, які ім ніяк не зможа быць карысны.
Ці ж збавілі іх багі народаў, якіх знішчылі бацькі мае? Газан, і Харан, і Рэзэф, ды сыноў Эдэна, якія жылі ў Тэласары?
і аддалі агню іх багоў, бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых, дрэва і камень, дык іх паразбівалі.
З рэшты яго робіць бога, статую сабе, кідаецца на твар перад ёй і кланяецца ёй, і моліцца, кажучы: «Вызвалі мяне, бо ты — бог мой!»
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
За тое, што спадзяваўся ты на свае ўчынкі і свае багацці, ты таксама будзеш здабыты, і Хамос пойдзе на выгнанне, а разам з ім святары яго і князі яго».
Таму, вось, надыходзяць дні, калі Я наведаю ідалаў Бабілона, і ўся зямля яго асароміцца, і ўсе забітыя ў ім будуць ляжаць пасярод яго.
Звыш таго, забярэ таксама ў Егіпет іх бажкоў разам з іх выявамі, поруч з іх каштоўнымі пасудзінамі са срэбрам і золатам, сам ён перавысіць моцаю цара поўначы праз некалькі гадоў.
І загадае Госпад адносна цябе: «Не будзе болей патомства з імем тваім. З дома бога твайго выкіну выразаныя і літыя выявы; прыгатую табе магілу, бо ты абняславіўся».
Ён адказаў: «Багоў маіх, якіх я зрабіў сабе, вы забралі, і святара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”»
І калі на другі дзень азотцы ўсталі, вось, Дагон ляжаў на зямлі, схіліўшыся перад каўчэгам Божым; і паднялі яны Дагона, і паставілі на сваё месца.