Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 38:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

“Вось жа, Я адвяду цень на ступенях, па якіх [цень] прайшоў ужо з сонцам на сонечным гадзінніку Ахаза, на дзесяць ступеняў назад”». І вярнулася назад сонца на дзесяць ступеняў па ступенях, па якіх ужо прайшло.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вось, Я вярну цень [сонечны] на дзесяць прыступак [га­дзіньніка] Ахаза, па якіх сонца ўжо зыйшло па прыступках”». І вярнулася сонца на дзе­сяць прыступак, па якіх [ужо] зыйшло.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вось, Я вярну назад на дзесяць прыступак сонечны цень, які прайшоў па прыступках Ахазавых. І вярнулася сонца на дзесяць прыступак па прыступках, па якіх яно сыходзіла.

Глядзіце раздзел



ІСАІ 38:8
8 Крыжаваныя спасылкі  

У тыя дні расхварэўся Эзэкія аж да смерці і маліў Госпада; і выслухаў яго Госпад, і даў яму знак.


Калі, аднак, прыбылі паслы ад князёў Бабілона, пасланыя імі да яго, каб запытацца пра цуд, які здарыўся ў краі, тады пакінуў яго Бог, каб выпрабаваць, каб выявілася ўсё, што было ў яго сэрцы.


Пісанне Эзэкіі, цара Юдэйскага, калі ўпаў у хваробу, але быў аздароўлены ад немачы сваёй.


«Прасі сабе знака ў Госпада, Бога твайго: ці то ў глыбіні апраметнай, ці высока ўгары».


І падышлі да Яго фарысеі і садукеі, і, выпрабоўваючы, прасілі Яго, каб паказаў ім знак з неба.


Адказаў ён Госпаду: «Калі знайшоў я ласку ў Цябе, дай мне знак, што гэта Ты гаворыш са мною.