Паслаў іх зноў Бэнадад сказаць: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якія ідуць за мною!»
ІСАІ 37:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я капаў і піў ваду чужую і высушыў слядамі ног сваіх усе ручаі егіпецкія”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я капаю [студню] і п’ю ваду, і высушваю стопамі ног маіх усе рэкі Эгіпецкія”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адкопваў я і піў ваду; і асушу ступакамі ног маіх усе рэкі Егіпецкія». |
Паслаў іх зноў Бэнадад сказаць: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якія ідуць за мною!»
Сказаў бо: «Дзейнічаў сілай маёй рукі ды мудрасцю маёй, бо я — разумны, і перанёс я межы народаў, і абрабаваў скрыні іх, і, быццам волат, сцягнуў тых, хто сядзеў высока;
і схапіла рука мая, як гняздо, багацце народаў: і як збіраюць пакінутыя яйкі, так я сабраў усю зямлю; ды не было, хто б трапянуў крылом, ніхто не адчыніў дзюбы, ніхто не піскнуў».
і гнілымі стануцца рэкі, і абязводняцца рэкі; змялеюць і высахнуць ручаі егіпецкія; трыснёг і чарот павянуць.
Але Рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»
Бо зямля, у якую ты ўваходзіш, каб завалодаць ёю, не ёсць такой, як зямля Егіпецкая, з якой ты выйшаў: там, калі зерне засеяна, то воды жыватворчыя дастаўляліся нагамі, як у садах;