Таму залямантуюць маабцы дзеля Мааба, усе залямантуюць; над пірагамі Кірхарэса заплачуць, утрапёныя.
ІСАІ 23:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перапраўцеся ў Тарсіс, галасіце, жыхары вострава. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перапраўцеся ў Таршыш! Галасіце, жыхары ўзьбярэжжа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перасяляйцеся ў Тарсіс, галасеце, насельнікі вострава! |
Таму залямантуюць маабцы дзеля Мааба, усе залямантуюць; над пірагамі Кірхарэса заплачуць, утрапёныя.
Ён сказаў: «Не будзеш ты болей выхваляцца, зганьбаваная дзяўчына, дачка Сідона; падыміся, перапраўся ў Кітым: там таксама не будзе табе супакою».
Срэбраная бляха, прывезеная з Тарсіса, і золата з Уфаза, твор майстра і рук залатара, адзенне іх з блакіту і пурпуру, усё гэта — тварэнне майстроў.
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.