І Я ў Ізраэлі пакіну сем тысяч: калені ўсіх, хто не ўкленчыў перад Баалам, і ўсе вусны, якія не цалавалі яго».
ІСАІ 17:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І застанецца на ёй калоссе, як калі абтрасаюць аліўкавае дрэва: дзве або тры аліўкі [застаюцца] на верхніх галінах, ці чатыры або пяць — на вершаліне садавіннага дрэва», — кажа Госпад Бог, Бог Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І застануцца ў яго, як бывае пры абіваньні масьлін, дзьве-тры ягадзіны на самай вяршаліне, альбо чатыры, пяць на ўрадлівых галінах, кажа Гасподзь Бог Ізраілеў. |
І Я ў Ізраэлі пакіну сем тысяч: калені ўсіх, хто не ўкленчыў перад Баалам, і ўсе вусны, якія не цалавалі яго».
Калі б Госпад Магуццяў не пакінуў нам семя, сталіся б мы, як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
Бо хоць бы народ твой, Ізраэль, быў, як пясок марскі, рэшткі з яго вернуцца. Вынішчэнне вызначана, каб здейснілася справядлівасць,
Гэтак станецца на сярэдзіне зямлі паміж народаў, як пры атрасанні аліўкі і як калі напрыканцы збору вінаграду абіраюць лозы.
І станецца: у той дзень вымалаціць Госпад каласы ад ракі аж да ручая Егіпецкага, а вы, сыны Ізраэля, усе, адзін пры адным будзеце сабраныя.
І больш не схаваю аблічча Майго ад іх, бо вылью Дух Мой на дом Ізраэля”, — кажа Госпад Бог».
Ці то злодзеі ўварваліся да цябе, або рабаўнікі ноччу, — які ж ты абрабаваны! Ці не нарабавалі яны, колькі хацелі? А калі збіральнікі вінаграду ўварваліся да цябе, ці ж не пакінулі яны табе адны голыя галінкі?
Гора мне, бо сталася ў мяне, як пасля збору ўраджаю, як пасля збору вінаграду! Ані аднае ягады, каб з’есці, ані аднаго спелага плоду, якога прагне душа мая.
І тады ўвесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: «Прыйдзе з Сіёна Збаўца і адверне бязбожнасць ад Якуба.
А Ісая ўсклікае пра Ізраэля: «Хоць бы колькасць сыноў Ізраэля была як пясок марскі, толькі рэшта будзе збаўлена.
і расцярушыць паміж плямёнамі, і нямногія з вас застануцца сярод народаў, да якіх мае вывесці вас Госпад.
Ён ім адказаў: «Ці мог я зрабіць штосьці такое, што вы зрабілі? Ці не лепшы вінаград у Эфраіма, чым у Абіязэра вінаград?