Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 11:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 І тады ўвесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: «Прыйдзе з Сіёна Збаўца і адверне бязбожнасць ад Якуба.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 і гэтак увесь Ізраіль збаўлены будзе, як напісана: «Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель і адверне бязбожнасьць ад Якуба.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: «прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 11:26
25 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйдзе з Сіёна Збаўца, і да тых, якія вярнуліся назад ад правіннасці ў Якубе, звернецца Госпад.


Хто дасць з Сіёна збаўленне Ізраэлю? Калі верне Госпад палон народа Свайго, узрадуецца Якуб і цешыцца будзе Ізраэль.


Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.


Вам найперш Бог, падняўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, каб дабраславіў вас на тое, каб кожны адвярнуўся ад нягоднасці сваёй».


Ізраэль збаўлены збаўленнем вечным у Госпадзе; не будзеце засаромлены ды не пачырванееце аж на векі вечныя.


Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.


Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іх».


Збаў нас, Госпадзе Божа наш, і забяры нас з-паміж народаў, каб мы вызнавалі святое імя Тваё і ўслаўляліся славай Тваёю.


Дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Цяпер Я змяню долю Якуба, і пашкадую ўвесь дом Ізраэля, і прыму руплівасць пра Сваё святое імя.


«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».


І будзе: кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены, бо на гары Сіён і ў Ерузаліме будзе збаўленне, як сказаў Госпад, і сярод ухаваных — тыя, якіх Госпад паклікаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы