Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
ІСАІ 14:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя, хто ўбачаць цябе, звернуць на цябе ўвагу і пачнуць прыглядацца да цябе: «Ці не той гэта чалавек, які ўстрывожыў зямлю, які страсянуў царствы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя, што ўбачаць цябе, будуць прыглядацца да цябе і разважаць: “Ці ж гэта ня той муж, які ўстрасаў зямлю, хістаў валадарствы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тыя, хто цябе бачыць, углядаюцца ў цябе, разважаюць пра цябе: ці той гэта чалавек, які хістаў зямлю, патрасаў царствы, |
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
які ўвесь свет зрабіў пустыняю, а гарады яго зруйнаваў, не адкрыў турму для вязняў яго?»
іх труны былі змешчаны ў найглыбейшай рацэ, і яго дружыны сталі вакол яго труны; усе пазабіваныя паляглі ад меча — тыя, што палохалі калісьці краіну жывых.
і ляжаць яны не пры ваярах, якія загінулі ў даўні час і ў сваёй зброі баявой сышлі ў апраметную, і паклалі мечы свае пад галовы свае, і былі шчыты іх — на костках іх, бо былі яны страхам для ваяроў у зямлі жывых.
І закідаю цябе агіднасцямі, і абкладу цябе знявагамі, і выстаўлю цябе на пасмешышча.
І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.
Такім чынам, няўжо мае ён заўсёды выцягваць меч свой, каб забіваць людзей без літасці?