Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.
ЁІЛЯ 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыноў Юды і сыноў Ерузаліма прадавалі вы сынам Грэцыі, каб аддаліць іх ад межаў сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) а сыноў Юды і сыноў Ерусаліму продалі сынам Явану, каб аддаліць іх ад межаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сыноў Юды і сыноў Ерусаліма прадавалі сынам Элінаў, каб аддаліць іх ад межаў іхніх. |
Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.
І пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі юнака за блудніцу, а дзяўчыну прадавалі за віно, каб пілі.
І прадам сыноў вашых і дачок вашых у рукі сыноў Юды, а яны прададуць іх сабэйцам, народу, які жыве далёка, бо так сказаў Госпад».
Бо нацягнуў Сабе Юду, як лук, напоўніў Эфраім; і падыму сыноў тваіх, Сіёне, супраць сыноў тваіх, Грэцыя, і зраблю з цябе меч магутны.
Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і не будзе сілы ў руках тваіх.
І верне Госпад у Егіпет на караблях тою дарогаю, пра якую я сказаў табе, што яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзены ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы, ды не будзе каму купляць».