4 ЦАРСТВАЎ 8:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дванаццаты год Ёрама, сына Ахава, цара Ізраільскага, зацараваў Ахозія, сын Ёрама, цара Юдэйскага: Біблія (пераклад А.Бокуна) У дванаццатым годзе Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама, валадара Юды. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На дванаццаты год Ярама, сына Ахаба, цара Ізраэля, пачаў цараваць Ахазія, сын Ярама, цара Юдэі. |
трыццаць два гады было яму, калі зацараваў, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме, і адышоў неаплаканы, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым, але ня ў царскіх магільніцах.
І паставілі царом жыхары Ерусаліма Ахозію, меншага сына ягонага, замест яго, бо ўсіх старэйшых перабіла полчышча, якое прыходзіла з Аравіцянамі да табара, - і зацараваў Ахозія, сын Ёрама, цара Юдэйскага;