Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 трыццаць два гады было яму, калі зацараваў, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме, і адышоў неаплаканы, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым, але ня ў царскіх магільніцах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Трыццаць два [гады] было яму, калі пачаў валадарыць, і ён валадарыў у Ерусаліме восем гадоў, і адыйшоў, і [ніхто] не шкадаваў. Пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў магілах валадарскіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Калі стаў царом, меў трыццаць два гады, і восем гадоў быў царом у Ерузаліме. І адышоў так, што ніхто аб ім не пашкадаваў; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:20
11 Крыжаваныя спасылкі  

Таму так кажа Гасподзь пра Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага: ня будуць аплакваць яго: «на жаль, браце мой!» і: «на жаль, сястра!». Ня будуць аплакваць яго: «на жаль, спадару!» і: «на жаль, вашэці!»


«Няўжо гэты чалавек, Еханія, ёсьць стварэньне пагарджанае, адкінутае? альбо ён - посуд непатрэбны? за што яны выкінуты - ён і племя ягонае - і кінуты ў краіну, якое ня ведалі?»


І спачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе, у Ерусаліме, але ня ўнесьлі яго ў магільніцы цароў Ізраілевых. І зацараваў Эзэкія, сын ягоны, замест яго.


і калі яны пайшлі ад яго, пакінуўшы яго ў цяжкай хваробе, дык склалі супроць яго змову рабы ягоныя, за кроў сына Ёдая сьвятара, і забілі яго на пасьцелі, і ён памёр. І пахавалі яго ў доме Давідавым, але не пахавалі яго ў царскіх магільніцах.


Памяць пра праведнага дабраславёная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца.


І весяліўся ўвесь народ, і горад супакоіўся. А Гатолію забілі мечам.


І спачыў Ёрам з бацькамі сваімі, і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахозія, сын ягоны, замест яго.


І пахавалі яго ў горадзе Давідавым з царамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі і дзеля Бога і дзеля дома Яго.


І спачыў Азія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі на полі царскіх магільніц, бо казалі: ён пракажоны. І зацараваў Ёатам, сын ягоны, замест яго.


Астатнія дзеі яго і ўсе ўчынкі яго, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.


І спачыў Манасія з бацькамі сваімі і пахавалі яго ў доме ягоным. І зацараваў Амон, сын ягоны, замест яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы