4 ЦАРСТВАЎ 10:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Іуй па ўсім Ізраілі, і прыйшлі ўсе службіты Ваала; не засталося ніводнага чалавека, хто ня прыйшоў бы; і ўвайшлі ў дом Ваалаў, і напоўніўся дом Ваалаў ад краю да краю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Егу да ўсяго Ізраіля, і прыйшлі ўсе, хто служыў Баалу, і не застаўся ніводзін, які б не прыйшоў. І прыйшлі яны ў дом Баала, і напоўнілі дом Баала ад уваходу да ўваходу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў Егу вестуноў ва ўсе межы Ізраэля, і прыбылі ўсе, хто служыў Баалу; не застаўся ніводзін, хто б не прыйшоў. І сабраліся яны ў храме Баала, і быў запоўнены дом Баала ад уваходу да ўваходу. |
І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Ваала, і разбурылі ахвярнікі яго, і выявы ягоныя зусім пабілі, і Матфана, жраца Ваалавага, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў сьвятар нагляд над домам Гасподнім.
Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у даліну Ёсафата і там учыню над імі суд за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, якую яны расьсеялі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі.
А дом быў поўны мужчын і жанчын; там былі ўсе ўладцы Філістымскія, і на даху было да трох тысяч мужчын і жанчын, якія глядзелі на Самсона, які забаўляў іх.