І абклаў цар Саламон павіннасьцю ўвесь Ізраіль; а павіннасьць складалася з трыццаці тысяч чалавек.
3 ЦАРСТВАЎ 9:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) сыноў іхніх, якія засталіся ў зямлі і якіх сыны Ізраіля ня зьнішчылі, Салямон прызначыў для працаў нявольнічых да гэтага дня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дзяцей іх, якія засталіся пасля іх на зямлі, — гэта значыць тых, якіх сыны Ізраэля не змаглі знішчыць, — Саламон зрабіў даннікамі да гэтага дня. |
І абклаў цар Саламон павіннасьцю ўвесь Ізраіль; а павіннасьць складалася з трыццаці тысяч чалавек.
Вось распараджэньне пра падатак, які наклаў цар Саламон, каб пабудаваць храм Гасподні і дом свой, і Міло і сьцяну Ерусалімскую, Гацор і Мэгідо і Газэр.
Увесь народ, які застаўся ад Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў, Евусэяў, якія былі ня з сыноў Ізраілевых,
І загадаў Давід сабраць прыхадняў, якія былі зь зямлі Ізраільскай, і паставіў каменячосаў, каб абчэсваць камяні на пабудову дома Божага.
дзяцей іхніх, пазасталых пасьля іх на зямлі, якіх ня зьнішчылі сыны Ізраілевыя, - зрабіў Саламон аброчнымі да сёньня.
Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;
калі ён згодзіцца на мір з табою і адчыніць табе брамы, дык увесь люд, які знойдзецца ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе;
А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.
Але ня выгналі Хананэяў, якія жылі ў Газэры; таму Хананэі жылі сярод Яфрэмавых да сёньня, плацячы ім даніну.
Сыны Манасііныя не маглі выгнаць жыхароў гарадоў гэтых, і Хананэі засталіся жыць у зямлі гэтай.
А калі сыны Ізраілевыя ўвабраліся ў сілу, тады Хананэяў зрабілі яны даньнікамі, але выгнаць ня выгналі іх.
Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Веньяміна ў Ерусаліме да сёньня.
І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і сказаў Ён: за тое, што народ гэты пераступае запавет Мой, які Я ўстанавіў з бацькамі іхнімі, і ня слухаецца голасу Майго,
Вось тыя народы, якіх пакінуў Гасподзь, каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў, усіх, якія ня ведалі пра ўсе войны Хананэйскія, -