3 ЦАРСТВАЎ 3:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўстала яна ўначы, і ўзяла сына майго ад мяне, калі я, рабыня твая, спала, і паклала яго да сваіх грудзей, а свайго мёртвага сына паклала да маіх грудзей; Біблія (пераклад А.Бокуна) І яна ўстала ўначы, і ўзяла сына майго ад мяне, калі служка твая спала, і палажыла яго на ўлоньні сваім. А сына свайго, мёртвага, палажыла на ўлоньне маё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яна, устаўшы глыбокай ноччу, з-пад боку майго моўчкі ўзяла сына майго, калі паслугачка твая спала, і паклала на сваіх грудзях; а свайго сына, мёртвага, паклала на мае грудзі. |
раніцай я ўстала, каб накарміць сына майго, і вось, ён быў мёртвы; а калі я ўгледзелася ў яго раніцай, дык гэта быў ня мой сын, якога я нарадзіла.
Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
Бо кожны, хто робіць ліхое, ненавідзіць сьвятло і ня ідзе да сьвятла, каб не адкрыліся ўчынкі ягоныя, бо яны ліхія;