Ён выправіўся і знайшоў цела ягонае, пакінутае на дарозе; а асёл і леў стаялі каля цела; леў ня зьеў цела і не паламаў асла.
3 ЦАРСТВАЎ 17:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) з гэтага патока ты будзеш піць, а крумкачам Я загадаў карміць цябе там. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ваду будзеш піць з ручая, і Я загадаў крумкачам, каб яны кармілі цябе там». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і будзеш піць з ручая; і Я крукам загадаў, каб цябе там кармілі». |
Ён выправіўся і знайшоў цела ягонае, пакінутае на дарозе; а асёл і леў стаялі каля цела; леў ня зьеў цела і не паламаў асла.
ідзі адгэтуль і абярніся на ўсход і схавайся каля патока Харата, што насупраць Ярдана;
І пайшоў ён і зрабіў паводле слова Гасподняга; пайшоў і застаўся каля патока Харата, што насупраць Ярдана.
устань і йдзі ў Сарэпта Сідонскую і заставайся там; Я загадаў там жанчыне ўдаве карміць цябе.
Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
Хто рыхтуе ворану корм ягоны, калі птушаняты яго крычаць да Бога, бадзяючыся безь ежы?
І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.
вазьмі посах і зьбяры супольства, ты і Аарон, брат твой, і скажэце на вачах у іх скале, і яна дасьць зь сябе ваду: і так ты выведзеш ім ваду са скалы і напоіш супольства і быдла ягонае.
А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых».