3 ЦАРСТВАЎ 11:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Саламон хацеў сьмерці Ераваама; але Ераваам устаў і ўцёк у Егіпет да Сусакіма, цара Егіпецкага, і жыў у Егіпце да сьмерці Саламонавай. Біблія (пераклад А.Бокуна) І спрабаваў Салямон забіць Ерабаама, і ўстаў Ерабаам, і ўцёк у Эгіпет да Шышака, валадара Эгіпецкага, і быў у Эгіпце да сьмерці Салямона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Саламон хацеў забіць Ерабаама, які ўстаў і ўцёк у Егіпет да Сэсака, цара Егіпецкага, і быў у Егіпце аж да смерці Саламона. |
І дачуўся пра тое Ераваам, сын Наватаў, калі быў яшчэ ў Егіпце, куды ўцёк ад цара Саламона, і вярнуўся Ераваам зь Егіпта;
Калі дачуўся пра гэта Ераваам, сын Наватаў, - ён быў у Егіпце, куды ўцёк ад цара Саламона, - дык вярнуўся Ераваам зь Егіпта.
І разгневаўся Аса на празорліўца і ўвязьніў яго ў цямніцу, бо праз гэта быў раздражнёны на яго; уціскаў Аса і некаторых з народу ў той час.
Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.
Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда.