І сказаў цар: дзе сын гаспадара твайго? І адказваў Сіва цару: вось, ён застаўся ў Ерусаліме і кажа: вось цяпер дом Ізраілеў верне мне царства бацькі майго.
2 ЦАРСТВАЎ 9:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў цар Сіву, слугу Саўлавага, і сказаў яму: усё, што належала Саўлу і ўсяму дому ягонаму, я аддаю сыну гаспадара твайго; Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў валадар Цыву, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і ўсяму дому ягонаму, я перадаю сыну гаспадара твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў цар Сібу, паслугача Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і ўсёй яго сям’і, я перадаю сыну гаспадара твайго. |
І сказаў цар: дзе сын гаспадара твайго? І адказваў Сіва цару: вось, ён застаўся ў Ерусаліме і кажа: вось цяпер дом Ізраілеў верне мне царства бацькі майго.
І сказаў Сіву: вось табе ўсё, што ў Мэмфівастэя. І адказваў Сіва пакланіўшыся: хай здабуду літасьць у вачах гаспадара майго цара!
І сказаў яму цар: навошта ты гаворыш усё гэта? я сказаў, каб ты і Сіва падзялілі паміж сабою палі.
Але Мэмфівастэй адказаў цару: хай ён возьме нават усё, пасьля таго як гаспадар мой цар зь мірам вярнуўся ў дом свой.
Быў нехта з сыноў Веньяміна, звалі яго Кіс, сын Авііла, сына Цэрона, сына Бэхарата, сына Афія, сына нейкага Веньямініцяніна, чалавек знакаміты.