І выйшлі за ім людзі Ёававы, і Хэлэтэі і Фэлэтэі, і ўсе адважныя пайшлі зь Ерусаліма перасьледаваць Савэя, сына Біхры.
2 ЦАРСТВАЎ 23:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных; Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта зрабіў Бэная, сын Егаяды, і ён меў імя між трох волатаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта выканаў Баная, сын Ёяды, і быў ён у славе між трыццаццю наймужнейшымі. |
І выйшлі за ім людзі Ёававы, і Хэлэтэі і Фэлэтэі, і ўсе адважныя пайшлі зь Ерусаліма перасьледаваць Савэя, сына Біхры.
Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцаіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове ў сьнежны час;
ён жа забіў аднаго Егіпцяніна, чалавека віднага; у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, а ён пайшоў да яго з кіем і адабраў дзіду з рук у Егіпцяніна і забіў яго ягонай жа дзідай:
ён быў знатнейшы за трыццаць, але з тымі трыма не раўняўся. І паставіў яго Давід бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў.
і Ванэя, сын Ёдая - начальнікам над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, і сыны Давіда - першымі пры двары.