2 ЦАРСТВАЎ 22:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад бляску прад Ім разгаралася вугольле вогненнае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад бляску перад Ім загарэлася вугольле вогненнае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад бляскам позірку Яго загарэлася вуголле агністае. |
Падняўся дым ад гневу Яго і з вуснаў Яго агонь пажыральны; жарнае вугольле сыпалася ад Яго.
А выгляд славы Гасподняй на вяршыні гары быў перад вачыма сыноў Ізраілевых, як агонь паглынальны.