2 ЦАРСТВАЎ 17:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і нападу на яго, калі ён будзе стомлены і з апушчанымі рукамі, і прывяду яго ў страх; і ўсе людзі, якія зь ім, разьбягуцца; і я заб'ю аднаго цара Біблія (пераклад А.Бокуна) і нападу на яго, пакуль ён змучаны і пакуль у яго рукі аслабеўшы, і напалохаю яго. І ўцячэ ўвесь народ, які з ім, і я заб’ю самога валадара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і нападу на яго, бо ён змучаны і са знясіленымі рукамі, я напалохаю яго. І, калі ўцячэ ўвесь народ, які з ім, я заб’ю пакінутага цара, |
І сказаў Ахітафэл Авэсалому: выберу я дванаццаць тысяч чалавек і ўстану і пайду ў пагоню за Давідам гэтай жа ночы;
Сірыйскі цар загадаў начальнікам калясьніц, якіх у яго было трыццаць два, сказаўшы: ня бецеся ні з малым, ні зь вялікім, а толькі з адным царом Ізраільскім.
і не пакрый беззаконьняў іхніх, і грэх іхні хай не загладзіцца перад абліччам Тваім, бо яны засмуцілі будаўнікоў!
О, меч! падыміся на пастыра Майго і на блізкага Майго, кажа Гасподзь Саваоф: пакараю пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я абярну руку Маю на малых.
Але вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб'ем яго і завалодаем спадчынай ягонай:
Тады кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч, бо напісана: «пакараю пастыра, і расьсеюцца авечкі».
падумайце, што лепей нам: каб адзін чалавек памёр за людзей, ці каб увесь народ загінуў.
як ён сустрэў цябе па дарозе і пабіў за табою ўсіх аслабелых, калі ты зьнямогся і стаміўся, і не пабаяўся ён Бога;