Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі.
2 ЦАРСТВАЎ 11:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў да яго Урыя, распытаў яго Давід пра становішча Ёава і пра становішча народу і пра ход вайны. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Урыя да [Давіда], і Давід спытаўся пра справы Ёава і народу, і пра падзеі вайны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыйшоў Урыя да Давіда. І Давід пытаўся пра становішча Ёаба і народа, і пра падзеі вайны, |
Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі.
Ізраіль сказаў яму: ідзі, паглядзі, ці здаровыя браты твае і ці цэлае быдла, і прынясі мне адказ. І паслаў яго з даліны Хэўронскай. І ён прыйшоў у Сіхем.
І паслаў Давід сказаць Ёаву: прыйшлі да мяне Урыю Хэтэяніна. І паслаў Ёаў Урыю да Давіда.
Майсей выйшаў насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і цалаваў яго, і пасьля ўзаемнага прывітаньня яны ўвайшлі ў намёт.
Давід пакінуў сваю ношку абознаму вартавому, і пабег у рады і, прыйшоўшы, спытаўся ў братоў сваіх пра здароўе.