І пайшоў пасланы і прыйшоў, і расказаў Давіду пра ўсё, дзеля чаго паслаў яго Ёаў, пра ўвесь ход бітвы.
2 ЦАРСТВАЎ 11:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады пасланы сказаў Давіду: адольвалі нас тыя людзі і выйшлі да нас у поле, і мы перасьледавалі іх да ўваходу ў браму; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў пасланец Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы змагаліся з імі аж да брамы [гораду]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў вястун Давіду: «Паколькі яны мелі перавагу над намі, ваяры іх выйшлі супраць нас на поле, але мы, здзейсніўшы напад, перамаглі іх і пераследавалі іх аж да брамы горада. |
І пайшоў пасланы і прыйшоў, і расказаў Давіду пра ўсё, дзеля чаго паслаў яго Ёаў, пра ўвесь ход бітвы.
тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін.