І сказаў ён: не забівай. Хіба мечам тваім і лукам тваім ты паланіў іх, каб забіваць іх? Прапануй ім хлеба і вады; няхай ядуць і п'юць, і пойдуць да гаспадара свайго.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзялі сыны Ізраілевыя ў палон у братоў сваіх, Юдэяў, дзьвесьце тысяч жонак, сыноў і дочак; таксама і мноства здабычы набралі ў іх, і адправілі здабычу ў Самарыю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны Ізраэля ўзялі ў няволю ў братоў сваіх дзвесце тысяч жанчын, юнакоў і дзяўчат і надта вялікую здабычу, і пераправілі ўсё ў Самарыю. |
І сказаў ён: не забівай. Хіба мечам тваім і лукам тваім ты паланіў іх, каб забіваць іх? Прапануй ім хлеба і вады; няхай ядуць і п'юць, і пойдуць да гаспадара свайго.
так кажа Гасподзь: не хадзеце і не пачынайце вайны з братамі вашымі; вяртайцеся кожны ў дом свой, бо Мною зроблена гэта. Яны паслухаліся слоў Гасподніх і вярнуліся з паходу супроць Ераваама.
Дык вось, паслухайце мяне, і вярнеце палонных, якіх вы захапілі з братоў вашых, бо полымя гневу Гасподняга на вас.
А Зіхрый, асілак зь Яфрэмлянаў, забіў Маасэю, сына цара, і Азрыкама, начальніка над палацам, і Элкану, другога пасьля цара.
Манасія - Яфрэма і Яфрэм - Манасію, абодва разам - Юду. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Яго, і рука Яго яшчэ прасьцёртая.
Мужы браты, дзеці роду Абрагамавага, і ўсе богабаязныя сярод вас! вам паслана слова збаўленьня гэтага.
На другі дзень, калі некаторыя зь іх сварыліся, ён зьявіўся і схіляў іх да згоды, кажучы: вы - браты; навошта крыўдзіце адзін аднаго?
Аддасьць цябе Гасподзь на паразу ворагам тваім; адною дарогаю выступіш супроць іх, а сямю дарогамі пабяжыш ад іх; і будзеш расьсеяны па ўсіх царствах зямлі.