Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І сыны Ізраэля ўзялі ў няволю ў братоў сваіх дзвесце тысяч жанчын, юнакоў і дзяўчат і надта вялікую здабычу, і пераправілі ўсё ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І ўзялі сыны Ізраілевыя ў палон у братоў сваіх, Юдэяў, дзьвесьце тысяч жонак, сыноў і дочак; таксама і мноства здабычы набралі ў іх, і адправілі здабычу ў Самарыю.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

Але ён сказаў: «Не забівай. Ці ж мечам сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і хай вяртаюцца да гаспадара свайго».


“Гэта кажа Госпад: “Не выходзьце і не ваюйце супраць братоў вашых. Хай кожны вернецца ў дом свой, бо гэта з Маёй волі сталася”». Калі яны пачулі слова Госпадава, вярнуліся і не пайшлі супраць Ерабаама.


Дык паслухайце маёй парады і вярніце ўзятых у палон, якіх вы прывялі ад братоў вашых, бо страшнае абурэнне Госпада пагражае вам».


У той жа час Зэхры, дужы мужчына з Эфраіма, забіў Маасію, сына цара, і Эзрыку, загадчыка палаца, а таксама Элькану, другога чалавека пасля цара.


Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і разам яны — супраць Юдэі. Па гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, але рука Яго аж дагэтуль выцягнута.


Мужы браты, сыны роду Абрагама і тыя паміж вас, што баяцца Бога! Вам паслана слова збаўлення гэтага.


Калі на другі дзень з’явіўся ён між імі, а яны біліся між сабой, дык стараўся іх пагадзіць, кажучы: “Людзі, вы ж браты; чаму крыўдзіце адзін аднаго?”


І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.


Народзіш сыноў і дачок, але не пацешышся з іх, бо павядуць іх у няволю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы