Астатнія дзеі Ераваамавыя, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатнія дзеі Ёсафата, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Іуя, сына Ананіевага, якія ўнесены ў кнігу цароў Ізраілевых. Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшта дзеяньняў Язафата, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Егу, сына Ханані, якая далучана да Кнігі валадароў Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Язафата, першыя і апошнія, запісаны ў словах Егу, сына Ханані, якія ўнесены ў кнігі цароў Ізраэля. |
Астатнія дзеі Ераваамавыя, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.
У васямнаццаты год цараваньня Ераваама, сына Наватавага, Авія зацараваў над Юдэямі.
Астатнія дзеі Авіі, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. І была вайна паміж Авіем і Ераваамам.
Астатнія дзеі Ёсафата і подзьвігі ягоныя, якія ён зьдзейсьніў, і як ён ваяваў, апісаны ў летапісе цароў Юдэйскіх.
Дзеі Раваамавыя, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самэя прарока і Ады празорліўца пры радаводах. І былі войны ў Раваама зь Ераваамам ва ўсе дні.
У той час прыйшоў Ананій празорлівец да Асы, цара Юдэйскага, і сказаў яму: як што ты паспадзяваўся на цара Сірыйскага і не спадзяваўся на Госпада Бога твайго, таму і ўратавалася войска цара Сірыйскага ад рукі тваёй.
І выступіў насустрач яму Іуй, сын Ананіі, празорлівец, і сказаў цару Ёсафату: ці сьлед было табе дапамагаць бязбожніку і любіць ненавісьнікаў Госпада? За гэта на цябе гнеў ад аблічча Гасподняга.
Астатнія дзеі Амасіі, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх.