Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 У васямнаццаты год цараваньня Ераваама, сына Наватавага, Авія зацараваў над Юдэямі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І было слова ГОСПАДА да Егу, сына Хананіі, супраць Баашы, кажучы:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І прамовіў Госпад да Егу, сына Ханані, супраць Баасы гэтыя словы:

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:1
7 Крыжаваныя спасылкі  

Астатнія дзеі Ёсафата, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Іуя, сына Ананіевага, якія ўнесены ў кнігу цароў Ізраілевых.


І выступіў насустрач яму Іуй, сын Ананіі, празорлівец, і сказаў цару Ёсафату: ці сьлед было табе дапамагаць бязбожніку і любіць ненавісьнікаў Госпада? За гэта на цябе гнеў ад аблічча Гасподняга.


Астатнія дзеі Авіі, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. І была вайна паміж Авіем і Ераваамам.


У трэці год Асы, цара Юдэйскага, зацараваў Вааса, сын Ахіі, над усімі Ізраільцянамі ў Тырцы і валадарыў дваццаць чатыры гады.


Ты выказваеш міласэрнасьць тысячам і за беззаконьне бацькоў даеш у нутро дзецям іхнім пасьля іх: Божа вялікі, моцны, імя Якому - Гасподзь Саваоф!


Тады Гасподзь праз усіх прарокаў Сваіх, праз кожнага празорліўца перасьцерагаў Ізраіля і Юду, кажучы: вярнецеся зь ліхіх шляхоў вашых і захоўвайце наказы Мае, пастановы Мае па ўсім вучэньні, якое Я запавядаў бацькам вашым і якое Я выклаў вам праз рабоў Маіх, прарокаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы