2 ЛЕТАПІСАЎ 11:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сьвятары і лявіты, якія былі па ўсёй замлі Ізраільскай, сабраліся да яго з усіх межаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сьвятары і лявіты, якія [былі] ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля, зьбіраліся да яго з усіх межаў сваіх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святары ж і левіты, якія былі ва ўсім Ізраэлі, прыходзілі да яго з усіх сваіх пасяленняў. |
І выйшаў Вааса, цар Ізраільскі, супроць Юдэі і пачаў будаваць Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня сыходзіў да Асы, цара Юдэйскага.
Прыйшоў нехта з Ваалшалішы і прынёс чалавеку Божаму хлебны пачатак - дваццаць ячных хлебцаў і сырыя неабшалушаныя зярняты. І сказаў Елісей: аддай людзям, хай ядуць.
І даў у кожны горад шчыты і дзіды і ўмацаваў іх вельмі добра. І заставаліся за ім Юда і Веньямін.
бо пакінулі лявіты свае гарадзкія прадмесьці і свае валоданьні і прыйшлі ў Юдэю і ў Ерусалім, бо пакінуў іх Ераваам і сыны ягоныя ад сьвяшчэнства Гасподняга
На трыццаць шостым годзе валадараньня Асы пайшоў Вааса, цар Ізраільскі, на Юдэю і пачаў будаваць Раму; каб не дазволіць нікому ні сыходзіць ад Асы, цара Юдэйскага, ні прыходзіць да яго.
І яны прайшлі па Юдэі і сабралі лявітаў з усіх гарадоў Юдэі і ўзначальцаў пакаленьняў Ізраілевых, і прыйшлі ў Ерусалім.
І паслаў Эзэкія па ўсёй зямлі Ізраільскай і Юдэі, і лісты пісаў Яфрэму і Манасіі, каб прыйшлі ў дом Гасподні, у Ерусалім, дзеля ўчыненьня пасхі Госпаду Богу Ізраілеваму.
А калі вы яшчэ казацьмеце: «цяжар ад Госпада», дык так кажа Гасподзь; за тое, што вы кажаце слова гэтае: «цяжар ад Госпада», тым часам як я паслаў сказаць вам: не кажэце «цяжар ад Госпада»,
калі ж зямля вашага валоданьня здаецца вам нячыстаю, дык перайдзеце ў зямлю валоданьня Гасподняга, вазьмеце надзел сярод нас, але не паўставайце супроць Госпада, і супроць нас не паўставайце, спаруджаючы сабе ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада Бога нашага;