Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 10:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Саўл дзядзьку свайму: ён абвясьціў нам, што асьліцы знайшліся. А таго, што сказаў яму Самуіл пра царства, не адкрыў яму.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асьліцы». А адносна размовы пра валадараньне, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асліцы». А адносна размовы аб цараванні, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 10:16
9 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў Майсей, і вярнуўся да Ётора, цесьця свайго, і сказаў яму: пайду я, і вярнуся да братоў маіх, якія ў Егіпце, і пагляджу, ці жывыя яны яшчэ? І сказаў Ётор Майсею: ідзі зь мірам.


Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.


Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.


пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;


І сышоў на яго Дух Гасподні, і ён разадраў ільва, бы казьляня; і ў руцэ ў яго нічога ня было. І не сказаў бацьку свайму і маці сваёй, што ён зрабіў.


Ён узяў яго ў рукі свае і пайшоў і еў дарогаю; і калі прыйшоў да бацькі свайго і маці сваёй, даў і ім, і яны елі; але не сказаў ім, што зь ільвінага трупа ўзяў мёд гэты.


І сказаў дзядзька Саўлаў: раскажы мне, што сказаў вам Самуіл.


а пра асьліц, якія ў цябе прапалі ўжо тры дні, ня турбуйся, яны знайшліся. І каму ўсё прывабнае ў Ізраілі? Ці ж не табе і ўсяму дому бацькі твайго?


Калі падыходзілі яны ў канец горада, Самуіл сказаў Саўлу: скажы слузе, каб ён пайшоў наперад нас, - і той пайшоў наперад; - а ты спыніся цяпер, і я адкрыю табе, што сказаў Бог.