І сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: жыві ўдавою ў доме бацькі твайго, пакуль падрасьце Шэла, сын мой. Бо ён сказаў: не памёр бы і ён, як браты ягоныя. Тамар пайшла і пачала жыць у доме ў бацькі свайго.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Тамар, нявестка яго, нарадзіла яму Пэрэса і Зару; дык усіх сыноў Юды пяцёра. |
І сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: жыві ўдавою ў доме бацькі твайго, пакуль падрасьце Шэла, сын мой. Бо ён сказаў: не памёр бы і ён, як браты ягоныя. Тамар пайшла і пачала жыць у доме ў бацькі свайго.
І Пэтахія, сын Мэшэзавэда, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.
у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,
Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;
і хай будзе дом твой, як дом Фарэса, якога нарадзіла Тамар Юду, ад таго семя, якое дасьць табе Гасподзь ад гэтай маладзіцы.