І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І забралі Гэсур і Арам у іх гарады Яіра, і Канат, і пасяленні яго — шэсцьдзесят гарадоў. Усе яны належалі сынам Махіра, бацькі Галаада. |
І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу.
Бэн-Гевэр - у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі;
Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.
Яір, сын Манасіін, узяў усю вобласьць Аргаў да межаў Гесурскіх І Маахскіх, і назваў Васан, паводле імя свайго, селішчамі Яіравымі, як і да сёньня;
Але сыны Ізраілевыя ня выгналі сыноў Гесура і Маахі, і жыве Гесур і Мааха сярод Ізраіля да сёньня.
мяжа іх была: ад Маханаіма ўвесь Васан, усё валадарства Ога, цара Васанскага, і ўсе селішчы Яіравыя, што ў Васане, шэсьцьдзясят гарадоў;