і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, -
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:53 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо тленнае гэтае мае апрануцца ў нятленнае, і сьмяротнае гэтае - апрануцца ў несьмяротнасьць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо зьнішчальнае гэтае мусіць апрануцца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо трэба, каб тое, што знішчальнае, прыадзелася ў незнішчальнасць і смяротнае прыадзелася ў несмяротнасць. |
і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, -
тым, якія ўвесь час ў добрых дзеях шукаюць славы, гонару і бесьсьмяротнасьці, - жыцьцё вечнае;
і апрануцца ў новага чалавека, створанага ў падабенстве Божым, у праведнасьці і сьвятасьці ісьціны.
Любасныя! мы цяпер дзеці Божыя; але яшчэ ня выявілася, чым будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.