1 КАРЫНФЯНАЎ 10:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але большасць з іх не ўпадабаў Сабе Бог, таму палеглі яны ў пустыні. |
Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог.
усе, хто бачыў славу Маю і азнакі Мае, зробленыя Мною ў Егіпце і ў пустыні, і ня слухалі голасу Майго,
З таго часу, як мы пайшлі ў Кадэс-Варні і як прайшлі даліну Зарэд мінула трыццаць восем гадоў, і ў нас у табары перавёўся ўвесь род тых, што ходзяць на вайну, як запрысягаўся ім Гасподзь;
На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што зграшылі, чые косьці засталіся ў пустыні?
Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Гасподзь, вызваліўшы народ зь зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі,