А ў цараваньне Ахашвероша, на пачатку цараваньня яго, напісалі абвінавачаньне на жыхароў Юдэі і Ерусаліма.
ЭСТЭР 8:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Артаксэркс царыцы Эстэры і Мардахэю Юдэю: вось, я дом Амана аддаў Эстэры, і яго самога павесілі на дрэве за тое, што накладваў руку сваю на Юдэяў; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І тады адказаў цар Асуэр царыцы Эстэр і юдэю Мардахэю: «Перадаў я Эстэр дом Амана і яго загадаў я павесіць на шыбеніцы, бо асмеліўся ён падняць руку на юдэяў. |
А ў цараваньне Ахашвероша, на пачатку цараваньня яго, напісалі абвінавачаньне на жыхароў Юдэі і Ерусаліма.
І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім.
У той дзень цар Артаксэркс аддаў царыцы Эстэры дом Амана, ворага Юдэяў; а Мардахэй увайшоў перад аблічча цара, бо Эстэр абвясьціла, што ён для яе.
Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закона, зрабіўшыся за нас пракляцьцем - бо напісана: «пракляты кожны, хто вісіць на дрэве»,